ria.ru

ria.ru

Мінабароны Расіі апублікавала відэа з пачатку вучэнняў «Захад -2017». На кадрах можна ўбачыць ўзняцце па трывозе бранятанкавых падраздзяленняў расійскай арміі, а таксама прывядзенне ў баявую гатоўнасць войскаў СПА і ВКС.

Вучэнні пачаліся з таго, што асабовы склад злучэння 1-ай гвардзейскай танкавай арміі, дыслакаванай у Падмаскоўі са штатным узбраеннем і тэхнікай здзейсніў марш на чыгуначную станцыю, пасля чаго воінскім эшалонам на працягу сутак будзе перакінуты ў раён правядзення вучэнняў на тэрыторыю Беларусі, паведамляе ria.ru.

Расійскім танкістам сумесна з беларускімі калегамі трэба будзе адпрацаваць пытанні ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння войскаў, сучасныя падыходы баявога прымянення падраздзяленняў пры вядзенні барацьбы з НУФ і дыверсантамі праціўніка.

Мінабароны Беларусі абвергнула перакідку расійскай танкавай арміі для ўдзелу ў «Захадзе-2017»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0