Начальнік аэрапорта ў горадзе Харог Таджыкістана Дылдор Максудшоеў памёр ад атрыманых ран пры ўзлёце верталёта прэзідэнта рэспублікі Эмамалі Рахмона.

«Ад моцных парываў ветру з-за лопасцяў верталёта, дыван, разасланы на зямлі і на якім стаяў Максудшоеў, скруціўся. Не вытрымаўшы націску ветру, дыван разам з начальнікам аэрапорта адкінула на вялікі камень. Дылдор Максудшоеў моцна ўдарыўся аб яго», - паведамляе Asia-Plus са спасылкай на крыніцу ў міліцыі раёна Дарваза.

Начальнік аэрапорта памёр па дарозе ў бальніцу, распавялі ва ўпраўленні МУС па рэгіёне.

Загінулы сустракаў і суправаджаў прэзідэнта падчас яго паездкі ў Дарвазскі раён напярэдадні. Начальнік аэрапорта загінуў у вёсцы Яхчысор гэтага раёна. Гэта быў апошні пункт паездкі Рахмона. З Харога верталёт з Рахмонам адправіўся ў Душанбэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?