У свой дзень народзінаў музыка прыехаў «ажывіць чорна-белы здымак» на афішы хуткага канцэрта.

На сваім партрэце Вольскі дамаляваў дрэды, таму што сам нядаўна змяніў прычоску. Было бачна, што Лявон упэўненай, цвёрдай рукой наносіць мазкі фарбы пэндзлем, а на пытанне, ці шмат часу сышло на ўвесь малюнак, ён адказаў журналістам: «Якраз няшмат, даводзілася сябе стрымліваць, каб вас дачакацца». 

Планаў на вечар Лявон не раскрыў, маўляў, да вечара яшчэ далёка. Спяваць падчас працэсу малявання Лявон адмовіўся, але запрасіў усіх на свой вялікі сольны канцэрт, які адбудзецца 21 верасня.

Таксама ён дазволіў падаваць заяўкі на любімыя песні для другога аддзялення будучага канцэрта. Дакладней «не замаўляйце, а прапаноўвайце, а мы разгледзім» — пажартаваў музыка на развітанне.

Абноўленую афішу канцэрта з аўтапартрэтам Вольскага можна ўбачыць ля ўваходу ў Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?