Аляксандр Лукашэнка 14 верасня прызначыў Андрэя Худыка міністрам аховы прыродных рэсурсаў. «Наша Ніва» напісала пра чыноўніка пяць фактаў.

Падчас падрыхтоўкі таго матэрыялу мы знайшлі акаўнт у ask.fm нявесткі міністра Вікторыі Худык (Шульжэнка). Вядома, прызначэнец не нясе ніякай адказнасці за жонку сына. Але мы палічылі цікавым выкласці некаторыя развагі Вікторыі, тым больш што яны знаходзяцца ў адкрытым доступе.

***

Ці важныя грошы?

Важныя, вядома, бо грошы — гэта магчымасці. Калі б здарыліся часовыя цяжкасці, то я б справілася, але старалася б выправіць сітуацыю.

***

Абутак часцей за ўсё купляю ў Гродне ў «Авеню» і «Лінкс», кеды і красоўкі магу купіць у польскіх ці літоўскіх крамах. Вопратку набываю часцей у Мінску ў гандлёвых цэнтрах, у Польшчы, Літве. Таксама па інтэрнэце магу закупіцца. На брэнды не звяртаю ўвагі, галоўнае — каб касцюмчык сядзеў. Але вельмі многа ў мяне рэчаў Zara, Cotton спадабаўся ў Мінску. Ёсць пару рэчаў і з Аліэкспрэса.

***

Ты адносіш сябе да інтэлектуалаў або эрудытаў?

Думаю, я інтэлектуалка. Хаця які эрудыт скажа, што ён не здольны апераваць сваімі ведамі:)

***

Як вы з мужам дзеліце хатнія абавязкі?

Ён зарабляе грошы, я — захавальніца хатняга ачага. Але ён вельмі шмат часу надае дзецям, асабліва старэйшаму, ды і малодшага магу спакойна на яго пакінуць, калі трэба куды-небудзь па справах.

***

Нават калі б я выходзіла замуж цяпер, я б не адмовілася ад традыцыйнага вяселля. Са шматлікімі гасцямі, шыкоўнай сукенкай з вэлюмам, рэстаранам, велізарным трох'ярусным тортам, шыкоўным вядучым і крутым кавер-бэндам. Адзінае, ніякага выкупу і дурных конкурсаў.

***

Чаму павінна з'язджаць я? Мяне якраз-такі ўсё задавальняе. І дай Бог вам прыносіць столькі ж карысці дзяржаве і народу, колькі прыносіць мая сям'я.

***

А што зрабілі вы, каб вам жылося лепш? І наогул, я прытрымліваюся такога пункту гледжання: не задавальняе — едзь на ўсе чатыры бакі! А «гаўкаць» і абзываць кагосьці, не ведаючы, колькі працы стаіць за поспехам, можа толькі АНАНІМНА чалавек, які ні на што больш не здольны!

***

А хто твой свёкар?

Файны чалавек.

***

Скажыце, а хіба дрэнна, калі бацькі дапамагаюць сваім дзецям? Мне здаецца, так і павінна быць. Так і адбылося, калі бацька дапамог майму мужу з яго першай працай у сферы, у якой ён працуе цяпер. Муж пры гэтым прайшоў усе прыступкі лесвічкі сам. І дзякуючы працавітасці, руплівасці, прафесійным і чалавечым якасцям ён развіваўся вышэй. Бацька ніколі не лез у яго справы, хіба што дапамагаў парадай.

***

Жыць з чалавекам без кахання, з-за грошай я б не змагла, гэта супярэчыць маёй натуры.

***

Што найлепш падарыць мужчыну на дзень нараджэння?

Нууу, напрыклад, калі займаецца спортам, можна падарыць што-небудзь са спартыўных аксесуараў: пальчаткі для бегу, для штангі, футболку, тэрмабялізну (для бегу на вуліцы). Абанементы ў яго любімы спартзал або басейн.

Плэер.

Добрую парфуму.

Дыхтоўны рэмень.

Купюрніца, візітоўніца, кашалёк.

Добры алкаголь.

Калі даражэй — «разумны» гадзіннік.

Гэта я вам пералічыла, чаму быў бы рады мой муж.

***

Што чакаеце ў падарунак ад мужа на 8 Сакавіка?

Ды нічога асаблівага не чакаю. Прыгожыя кветкі, як заўсёды, выдатны настрой, клопат. Ну і ад квіткоў на канцэрт Лепса не адмовілася б.

***

Хацела б жыць у Мінску?

Калі там будзе добры заробак, то тады так. Але мне Гродна бліжэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?