8 верасьня, у Дзень міжнароднай салідарнасьці журналістаў, БАЖ вызначыў ляўрэатаў дыплёму імя Зьмітра Завадзкага

8 верасня нашы калегі ва ўсім свеце адзначаюць Дзень міжнароднай салідарна­сці журналістаў. Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць аб сваім чэшскім калегу Юліусе Фучыку, закатаваным гітлераўцамі 8 верасня 1943 года. Кожны год журналісцкая супольнасць усяго свету ўзгадвае яго неўміручыя словы перасцярогі: «Людзі, будзьце пільныя!».

У Беларусі ў гэты дзень традыцыйна ўзгадваюць імя Дзмітрыя Завадскага, трагічны лёс якога таксама заклікае нас да пільнасці і салідарнасці. Традыцыйна ГА «БАЖ» прымяркоўвае да гэтай даты ўручэнне дыпломаў імя Завадскага «За мужнасць і прафесіяналізм».

Сёлета напярэдадні 8 верасня праўленне арганізацыі вызначыла сёлетніх лаўрэатаў: імі сталі фотакарэспандэнт НН Андрэй Лянкевіч, радыёжурналіст Генадзь Кеснер і фатограф Юрый Дзядзінкін.

Плануецца, што ўручэнне дыпломаў адбудзецца ў канцы верасня.

Рэдакцыя НН шчыра цешыцца за Андрэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?