Кіраўнікі нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў 17 краін звярнуліся да Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) з заклікам забараніць расійскім спартсменам удзельнічаць у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане 2018..

«У нас ёсць сур'ёзныя асцярогі з нагоды «чысціні» Алімпіяды 2018. з-за няпоўнага расследавання велізарнай колькасці доказаў прымянення допінгу расійскімі спартсменамі на Гульнях-2014 у Сочы, а таксама ў сувязі з недастатковымі вынікамі тэставання за апошнія чатыры гады», - гаворыцца ў заяве агенцтваў.

Сярод тых, хто звярнуўся да МАК з заявай прысутнічаюць кіраўнікі нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў Вялікабрытаніі, Канады і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?