Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 верасня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы. Раніцай месяцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°C, днём плюс 16—22°C, па Гомельскай вобласці да плюс 24°C.

У Мінску 9 верасня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°C, днём плюс 17—19°C.

У наступныя двое сутак, 10—11 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 10 верасня пераважна па паўночна-усходняй палове кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 12—18°C, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 20°C. 11 верасня месцамі па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, днём плюс 10—16°C, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 18°C.

У Мінску 10 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 15—17°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?