eurobasket.com

eurobasket.com

На мужчынскім чэмпіянаце Еўропы грымнула сапраўдная сенсацыя. Зборная Славеніі ў паўфінале 14 верасня разграміла дзейных чэмпіёнаў кантынента зборную Іспаніі 92:72 і выйшла ў фінал. 

Іспанцы былі чэмпіёнамі Еўропы таксама ў 2009 і 2011 гг. Славенцы вышэй за 4-е месца на Еўра не ўздымаліся і наогул у фінал кантынента ніколі не выходзілі.

У другім паўфінале ў пятніцу згуляюць Расія і Сербія.

Цікавы факт: у кваліфікацыі да чэмпіянату свету па баскетболе зборная Беларусі згуляе ў адной групе і з Іспаніяй, і са Славеніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0