Складанка зь песень удзельнікаў конкурсу і хэдлайнэраў леташняга фэсту ў Гарадку. Для тых цікаўных, хто хоча паслухаць «музыку маладой Беларусі» ў студыйным варыянце.

Уласна адкрыцьцяў тут для абазнанага слухача няшмат. З маладых вылучаецца Weeping Twilight з надзвычай запамінальнай балядай «а‑ля Воплі Відаплясава». Песьня «Грэх» магла б пайсьці ў народ, але гурт пасьля «Басовішча—XVIII» нідзе больш не паказаўся. Цікава, але сыравата слухаецца Indra, што паклалі на музыку пякучы верш Леры Сом, які пачынаецца са словаў «Калі жанчына разьнімае ногі…».

Дыск адметны і некалькімі рарытэтамі — беластоцкая беларускамоўная каманда Rima прадстаўляе трэк «Калевала» (у Беларусі іхныя песьні выдаваліся апошні раз з гадоў сем таму), «Крамбамбуля» — сваё бачаньне гіта гурту «Ы.Ы.Ы» «Ўсё нармальна, мама», а «Палац» — зусім сьвежую сваю песьню «Хай месяц».

Дзякуючы такой музычнай разнастайнасьці кожны слухач знойдзе тут, як мінімум, дзьве—тры «свае» песьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?