Як паведамляе сайт Міністэрства абароны РФ, падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якія бяруць удзел у вучэннях «Захад-2017» на тэрыторыі палігонаў «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» ў Рэспубліцы Беларусь, «абсталявалі сучасныя палявыя гарадкі, якія забяспечваюць камфортнае пражыванне асабовага складу ў палявых умовах з захаваннем усіх элементаў жыццезабеспячэння, наяўных у пунктах пастаяннай дыслакацыі».
Салдаты жывуць у сучасных вайсковых намётах М-30 і М-10, піша сайт. У гарадках ёсць бытавыя пакоі, сучасныя душавыя і цырульні. Пакоі вольнага часу маюць спадарожнікавыя антэны, праз якія забяспечваецца трансляцыя расійскіх тэлеканалаў.
Усяго расейцы на палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» паставілі каля 100 намётаў.
Для арганізацыі харчавання вайскоўцаў на тэрыторыях палігонаў разгорнутыя палявыя пункты, абсталяваныя сучаснымі палявымі кухнямі, а таксама хлебазаводы і хлебапякарныя блокі, паведамляе сайт.





