Ежа33

На Камароўцы штодня з-за радыяцыi бракуюць 20-25 кілаграмаў грыбоў

Грыбны сезон у самым разгары. Хтосьці самастойна выпраўляецца ў лес за свежымі баравікамі і падбярозавікамі, а іншыя купляюць грыбы ў гандляроў. Карэспандэнт «Рэспублікі» зазірнула на мінскі Камароўскі рынак і даведалася, якую праверку пра­хо­дзяць дарункі лесу, перш чым трапіць на прылавак.

Высокі грыбны сезон пратрымаецца да таго часу, пакуль тэмпература ноччу не ўпадзе ніжэй за 7—10 градусаў.Ад багатага выбару грыбоў на рынку вочы разбягаюцца: тут і ваўнянкі, і падбярозавікі, і чырвонагаловікі, і лісічкі, і рыжыкі. Але больш за ўсё на прылаўках баравікоў: грыбнікі расказваюць пра іх небывалы ўраджай сёлета. Таццяна Маісеева, навуковы супрацоўнік Інстытута лесу Акадэміі навук, тлумачыць, што восень зараз цёплая і дажджлівая — гэта і стварае спрыяльныя ўмовы для росту грыбоў. Высокі сезон пратрымаецца да таго часу, пакуль тэмпература ноччу не ўпадзе ніжэй за 7—10 градусаў.

— Не жадаеце купіць вядзерца баравічкоў? Паглядзіце, якія чысценькія! — звяртаецца да мяне прадавец з Баранавіцкага раёна. — Усяго 9 рублёў.

На кожную партыю грыбоў тут ёсць талончык, які паказвае сапраўдную чысці­ню тавару — наяўнасць у іх радые­нуклідаў. Пакупнік на рынку можа заўсёды запатрабаваць вынік экспертызы.

— Дапушчальная норма для грыбоў — 370 Бк/кг, — кажа Валерый Варабей, намеснік начальніка службы арганізацыі рыначнага гандлю Камароўскага рынку. — Вось у гэтых баравічках у 10 разоў менш цэзію. 

Зараз чатыры гадзіны дня — жадаючых праверыць прадукцыю ў лабараторыі няма. Таццяна Бацюк, выконваючая абавязкі загадчыцы лабараторыі № 4, гаворыць, што чэргі на даследаванне бываюць толькі раніцай:

— Для экспертызы неабходна здаць кілаграм прадукцыі, прычым грыбы павінны быць пасартаваныя па відах, бо кожны назапашвае радыяцыю па-рознаму. За сённяшні дзень лабаранты праверылі 54 партыі грыбоў.

Дапушчальная норма радыенуклідаў для грыбоў — 370 Бк/кг.

Урач-радыёлаг Юлія Абрамчук дэманструе нам працэс. Перш за ўсё кілаграм грыбоў здрабняецца і кладзецца ў ёмістасць — яна павінна быць запоўненая максімальна, інакш вымярэнне не дасць дакладных вынікаў. Далей грыбы адпраўляюцца ў спецыяльны прыбор. Чакаць прыйшлося каля дзесяці хвілін — затым на маніторы з’яўляецца лічбавае значэнне ўдзельнай актыўнасці радыенуклідаў цэзію-137. Баравікі праверку прайшлі: прыбор паказаў 30 Бк/кг.

Між іншым, гандляры абавязаны разам з пробай прынесці ўсе грыбы, якія яны маюць намер прадаваць. Калі вынік перавышае норму, то прадукцыя ўтылізуецца ў іх прысутнасці. Таццяна Бацюк заўважае:

— Сёння 25 кілаграмаў баравікоў аказаліся непрыдатнымі для продажу.

Калі выйшла з рынку, звярнула ўвагу на некалькіх нелегальных прадаўцоў грыбоў і ягад каля ГЦ «Імпульс». Талона на чысціню прадукцыі ў іх не было. Стала цікава: наколькі адрозніваецца кошт правераных грыбоў і тых, пра месца збору якіх можна толькі здагадвацца.

— Вядзерца баравікоў аддам за 8 рублёў! — гучыць прапанова аднаго з прадаўцоў.

На чырвонагаловікі, рыжыкі і іншыя віды розніца таксама не перавышала аднаго рубля. Дык ці варта рызыкаваць здароўем з-за неістотнай эканоміі?

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць