Спецыялісты кампаніі Armis Labs выявілі новы вірус, які можа пашырацца і заражаць смартфоны і іншыя прылады праз Bluetooth без удзелу карыстальнікаў, піша выданне Wired.

Новаму спосабу ўзлому было прысвоена імя BlueBorne, ён выкарыстоўвае ўразлівасці ў пратаколе Bluetooth, перадаецца з адной прылады на іншую, прычым дзейнічае вірус так, што карыстальнікі не падазраюць аб тым, што іх сістэма ўзламаная.

Па словах кіраўніка даследчага падраздзялення Armis Labs Бэна Серы, BlueBorne можа прывесці да такога ж масавага заражэння, як і вірус WannaCry. Заражэнне можа адбыцца на працягу дзесяці секунд пасля таго, як пры сканаванні бліжэйшых прылад з уключаным Bluetooth праграма выявіць уразлівасць.

Тры вытворцы аперацыйных сістэм ўжо заявілі, што выпусцілі абнаўленне для ліквідацыі ўразлівасцяў. У Apple заявілі, што BlueBorne не страшны сістэмам на iOS 10 ці больш новым версіям, у Windows выпусцілі адпаведную «латку» яшчэ ў ліпені, а Google выпусціла абнаўленне ў жніўні, аднак яго ўсталяванне можа заняць некаторы час. Linux таксама распрацоўвае спосаб абароны ад новага віруса, аднак пад кіраваннем гэтай аперацыйнай сістэмы працуе мноства прылад (напрыклад, тэлевізары), якія ці не атрымліваюць абнаўлення, або робяць гэта занадта рэдка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0