Запрошаныя Беларуссю назіральнікі з суседніх краін прыбылі на сумесныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017», паведаміў РІАН у суботу ў Мінску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў.

«Зыходзячы з імкнення да развіцця супрацоўніцтва і добрасуседства, а таксама прынцыпаў узаемнасці, адкрытасці і транспарэнтнасці, Беларусь на добраахвотнай аснове запрасіла для назірання за ходам сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017» ад 16 да 20 верасня прадстаўнікоў ад Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Швецыі, Эстоніі, Нарвегіі. Сёння ў Мінск прыбылі па два прадстаўнікі ад кожнай запрошанай дзяржавы», - паведаміў Макараў журналістам.

Ён адзначыў, што праграма работы назіральнікаў прадугледжвае наведванне палігонаў, дзе яны змогуць азнаёміцца з практычнымі дзеяннямі ўдзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння.

Вучэнні «Захад-2107» праходзяць 14—20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах у Расіі. Як раней паведамляла Мінабароны Беларусі, Мінск запрасіў назіраць за вучэннямі прадстаўнікоў міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК), а таксама вайскова-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры амбасадах сваіх краін. Дадаткова былі запрошаныя вайсковыя назіральнікі сямі суседніх дзяржаў. Усяго запрошаныя больш за 80 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна