У «Белтэлекама» на Google Play з'явіўся мабільны дадатак, паведамляе БелТА. «Мой Белтэлекам» — гэта сэрвіс самаабслугоўвання абанентаў РУП «Белтэлекам». Дадатак дазваляе абаненту самастойна падключаць і адключаць паслугі, ажыццяўляць змену тарыфнага плану, атрымліваць інфармацыю пра стан асабовага рахунку, папаўняць яго, атрымліваць звесткі аб актуальных акцыях і іншай карыснай інфармацыі.
Дадатак «Мой Белтэлекам» можна спампаваць бясплатна. Карыстальнікі ўжо пачалі пакідаць водгукі і выстаўляць адзнакі дадатку. Цяпер сярэдняя адзнака складае 4,7 бала.