Служба бяспекі Украіны (СБУ) заявіла, што выявіла шэраг украінскіх інтэрнэт-правайдараў, якія прадастаўляюць паслугі т. н. «ДНР» і «ЛНР».

Як паведамляецца на сайце ведамства, яны выкрылі шэраг тэлекамунікацыйных правайдараў на незаконнай маршрутызацыі інтэрнэт-трафіку не толькі да «ДНР» і «ЛНР», але таксама да Крыму і Прыднястроўя.

У СБУ падкрэслілі, што транзіт трафіку адбываўся «праз падключэнне каналаў сувязі з Расіі ў сеткі айчынных тэлекамунікацыйных вузлоў з далейшым кірункам яго да данецкага правайдара».

У ходзе ператрусаў у памяшканнях правайдараў у Кіеве, Дняпры, Адэсе і Харкаве сілавікі канфіскавалі кампъютарнае абсталяванне і дакументы, якія пацвярджаюць супрацьпраўную дзейнасць.

Распачатая крымінальная справа па арт. 111 (дзяржаўная здрада) і арт. 258-3 КК Украіны (стварэнне тэрарыстычнай групы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0