Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Аляксандр Лукашэнка глядзіць з назіральнай пляцоўкі за ходам сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі «Захад-2017» на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі, паведамляе БелТА.

Кіраўнік краіны агледзеў рухомы пункт упраўлення камандуючага РГВ (с). Гэты браніраваны аўтамабіль айчыннай вытворчасці абсталяваны самымі сучаснымі сродкамі сувязі, якія дазваляюць кіраваць войскамі непасрэдна ў руху.

«Малайцы! За кароткі прамежак часу зрабілі добрую сістэму», — адзначыў Лукашэнка.

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

На палігоне адпрацоўваюцца ўзгодненыя дзеянні разнастайных сіл і сродкаў узброеных сіл Беларусі і Расіі па адбіцці наступу ўмоўнага праціўніка, правядзенні контратакі і далейшаму яго разгрому. У ходзе розыгрышу тактычных эпізодаў праходзяць апрабацыю новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі абароннага сектара эканомікі Беларусі: лёгкабраняваных аўтамабілі «V1» (МЗКЦ), бронетранспарцёр «Кайман», радыёэлектронныя стрэльбы для барацьбы з мультыкоптэрамі (ААТ «КБ Радар»), а таксама мадэрнізаваныя танкі Т-72 БМ3.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам за вучэннямі на палігоне будуць назіраць дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Чакалася і прыбыццё міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, пра гэта заяўлялі ў абаронных ведамствах дзвюх краін, аднак па невядомай прычыне кіраўнік Мінабароны РФ праігнараваў наведванне палігона «Барысаўскі», піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0