Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў будзе запрошаны 15 верасня ў Парыж для сустрэчы з прадстаўнікамі «тройкі» ЕС, якую плануецца правесці ў межах чарговага паседжання кіраўнікоў МЗС краінаў з гэтай арганізацыі.

Аб гэтым паведаміў прадстаўнік прэс-службы еўракамісара па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер.

Па словах крыніцы, еўракамісар асабіста падтрымала запрашэнне Мартынава, і ягоныя перамовы, якія маюць адбыцца, з Фэрэрай-Вальднер, Бернарам Кушнерам, кіраўніком МЗС Францыі, якая старшынюе ў ЕС, і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўерам Саланам назіральнікі разглядаюць у якасці першага кроку на шляху зняцця ЕС палітычнай блакады Беларусі, што доўжыцца ўжо чатыры года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?