Раніцай 21 верасня ў Рэчыцы прайшла моцная навальніца з дажджом і нават градам.
Па некаторых вуліцах пацяклі сапраўдныя рэкі. Вадой змыла некалькі гандлёвых палатак.
Пацярпеў таксама і мясцовы Цэнтральны рынак.
Па інфармацыі партала «Дняпровец», каб выпампаваць ваду з тэрыторыі, давялося выклікаць ратавальнікаў.