Былога мэра ўкраінскага Славянска Нэлю Штэпу адпусцілі дадому: 20 верасня яна выйшла з СІЗА. Харкаўскі суд змяніў меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт, паведамляе 24tv.ua.

На відэа бачна, як Штэпа з сіне-жоўтым сцягам у руках выходзіць з СІЗА і актывісткай Ірмай Крат крычыць «Слава Украіне!» Потым яны разам паспрабавалі праспяваць гімн Украіны.

Нэля Штэпа была мэрам Славянска Данецкай вобласці, калі вясной 2014-га захапілі прарасійскія баевікі.

Яе затрымалі ў ліпені 2014 года, абвінаваціўшы па артыкулах аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і стварэнне тэрарыстычных груп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0