Дачка прэзідэнта Азербайджана Лэйла Аліева рабіла сэлфі падчас выступу бацькі на Генасамблеі ААН, перадае Бі-бі-сі.

Калі Ільхам Аліеў расказваў з трыбуны ААН аб Нагорным Карабаху і назваў прэзідэнта Арменіі «ваенным злачынцам», яго жонка і старэйшая дачка пераглядваліся і ўсміхаліся. Затым Лэйла Аліева зрабіла некалькі здымкаў сэлфі са здзіўленым выразам твару.

За паводзінамі дачкі азербайджанскага прэзідэнта маглі назіраць удзельнікі пасяджэння, паколькі яно транслявалася на экране.

Падчас выступлення ў Нью-Ёрку Аліеў адзначыў, што зрухаў у мірным урэгуляванні карабахскага канфлікту цяпер няма, і заклікаў увесці санкцыі супраць Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0