Офісы кампаніі «Яндэкс» у Масква эвакуіравалі пасля званка невядомага з пагрозай выбуху, паведамляюць інфармагенцтвы.

Reuters

Званок з пагрозай выбуху паступіў у 16.23 па маскоўскім часе. У ходзе эвакуацыі з трох карпусоў было выведзена каля 3 тысяч чалавек.

На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі, пажарна-выратавальныя падраздзяленні, машыны хуткай дапамогі.

Раней сёння ў маскоўскі офіс «Яндэкса» прыязджаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, каб павіншаваць кампанію з дваццацігадовым юбілеем і азнаёміцца з «асноўнымі распрацоўкамі і кірункамі дзейнасці кампаніі». Яго візіт завяршыўся да эвакуацыі.

Паведамляецца, што трывога аказалася беспадстаўнай, аднак работнікам «Яндэкса» рэкамендавалі завяршыць працоўны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?