Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма (БІСРС) запрацуе 1 ліпеня 2018 года. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, піша БЕЛТА.

Па яго словах, ID-карта стане паўнавартасным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян. Асноўных функцый у яе будзе дзве: яна заменіць беларускі пашпарт і стане ключом-доступам чалавека, каб атрымліваць розныя электронныя адміністрацыйныя паслугі.

«З 1 ліпеня пачнецца камерцыйная эксплуатацыя БІСРС, да гэтага тэрміну першыя карты мы ўжо пачнем выдаваць. Гэтым будзе займацца МУС. Сістэма магутная, складаная, трэба час, каб яе абкатаць», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0