Супрацоўнікі паліцыі высветлілі, што на тэрыторыі Краснадарскага края Расіі дзейнічала сям'я злачынцаў, якая з 1999 года выкрадала, забівала і па частках з'ядала сваіх ахвяр. Апроч таго, з забітых падазраваныя рабілі закаткі.

Падазраваны муж.

Падазраваны муж.

Праваахоўнікі ўжо змаглі давесці дачыненне канібалаў да гібелі сямі чалавек. Паводле інфармацыі Life.ru, целы забітых ужо знойдзеныя.

Паводле папярэдніх звестак, муж і жонка могуць мець дачыненне да знікнення 30 чалавек. 

Усе матэрыялы перададзены ў Следчае ўпраўленне Следчага камітэта па Краснадарскім краі. Меркаваныя злачынцы затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0