У сераду на Sports.ru адкрыўся новы блог, які атрымаў назву «Горшки обжигая».

Весьці яго будзе галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Блог будзе прысьвечаны выступу барысаўскага клюба ў Лізе чэмпіёнаў.

Нагадаем, што БАТЭ трапіў у адну групу з мадрыдзкім «Рэалам», «Ювэнтусам» і піцерскім «Зэнітам». Першы матч ужо ў наступную сераду: з «Рэалам».

У сваім першым допісе Віктар Ганчарэнка зазначае, што яшчэ нядаўна і ня марыў пра такую магчымасьць пагутарыць з заўзятарамі, і перасьцерагае іх пра падманлівае ўяўленьне пра трэнерскую сьціпласьць.

Галоўны трэнер БАТЭ зазначае, што па меры магчымасьцяў будзе дзяліцца з чытачамі тым, што яны не пабачаць на тэлеэкранах.

ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0