Гісторыя Дзмітрыя і Наталлі Бакшэевых, якія паводле папярэдняй версіі, з 1999 года забілі і з'елі 30 чалавек, не сыходзіць са старонак расійскіх СМІ.

Калаж Life.ru

З'яўляюцца і новыя падрабязнасці гэтай жахлівай сітуацыі.

Як былі затрыманыя меркаваныя забойцы, калі іх нават ніколі не абвяшчалі ў вышук?

У Дзмітрыя Бакшэева падчас прагулкі з сабакам вываліўся з кішэні мабільнік. Яго падабралі дарожныя рабочыя, якія вырашылі паглядзець карцінкі на ім. І ўбачылі выявы адрэзаных частак цела, а таксама фота мужчыны, які пазіраваў з чужымі пальцамі. Рабочыя пазванілі ў паліцыю, каб падзяліцца страшнай знаходкай.

Тым часам да іх вярнуўся Дзмітрый Бакшэеў, які запытаўся, ці не знаходзіў хто-небудзь яго мабільнік. Рабочыя зрабілі выгляд, што нічога не ведаюць, і мужчына сышоў.

Калі паліцыя прыехала затрымліваць яго, Бакшэеў ужо паспеў забарыкадзіравацца і аказаў супраціў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру