Незвычайная сустрэча з драпежнікам адбылася ў адной са шматпавярховак у Навабеліцы. Прыкладна ля дзясятай вечара птушка прыляцела на кухню і пачала з цікаўнасцю зазіраць у рондаль.

— Я яе выганяць, а яна — ні ў якую. То на табурэтку сядзе, то на падаконнік, але ляцець нават не думае, — распавяла чытачка «Моцных Навін». — Паўтары гадзіны яе выганялі. Сяк-так удалося выправадзіць на балкон. Але і адтуль ёй злятаць не хацелася: села пад дзвярыма і зазірае на кухню.

Па папярэдніх дадзеных, начны госць — не хто іншы як сыч махнаногі. Жыве гэты драпежнік ў лесе і сілкуецца грызунамі, землярыйкамі і дробнымі птушкамі. Была занесена ў другое выданне Чырвонай кнігі Беларусі, у трэцім жа выданні птушка ўключана ў анатаваны спіс відаў, якія патрабуюць увагі ў мэтах прафілактычнай аховы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0