Кіраўнік камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША генерал Джозэф Данфард заявіў, што КНДР хутка можа абзавесціся міжкантынентальнай балістычнай ракетай з ядзернай боегалоўкай.

Пра гэта ён сказаў на слуханнях у сенаце, на якіх праходзіць паўторнае зацвярджэнне яго на пасадзе. Трансляцыю вядзе тэлеканал C-SPAN.

«Сенатар, я мяркую, што мы павінны лічыць, што ў Паўночнай Карэі ёсць такая магчымасць», — адзначыў ён.

Па словах Данфарда, такая ракета можа быць створаная «ў вельмі кароткі прамежак часу».

Ён растлумачыў, што «ёсць тэхнічныя моманты, якія яшчэ не былі выпрабаваныя» ў КНДР, але гэта не перашкодзіць ім завяршыць распрацоўкі.

«Лічу, што мы павінны зыходзіць з таго, што КНДР валодае такімі магчымасцямі і будзе іх прымяняць», — падкрэсліў Данфард.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0