Улады Ірана выставілі абвінавачванні заснавальніку месенджара Telegram Паўлу Дураву, паведамляе ВВС.
Як заявіў пракурор Тэгерана Абас Джафар Далатабадзі, якога цытуе іранскае агенцтва ISNA, месенджарам карыстаюцца баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Акрамя таго, як лічаць іранскія ўлады, месенджар могуць выкарыстоўваць для гандлю людзьмі і наркагандлю, а таксама для распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі.
Сам Дураў заявіў, што не згодны з выстаўленымі абвінавачваннямі.
«Я здзіўлены. Мы актыўна займаемся блакаваннем тэрарыстычнага і парнаграфічнага кантэнту ў Іране. Я думаю, што рэальныя прычыны іншыя», — напісаў ён у твітары.
Дураў таксама распавёў, што штодня мадэратары Telegram блакуюць больш тысячы каналаў і чатаў з парнаграфіяй і заклікамі да тэрарызму.