На вуліцы Чачота 27 верасня заўважылі аголеную жанчыну. Фота апублікавалі ў пабліку «Минск Сейчас».
vk.com/inter.minsk
Відавочцы распавялі, што кабета дайшла да аўтобуснага прыпынку, пачакала аўтобус 147 і з'ехала, паведамляе KYKY.org.
Адбылося гэта ў восем раніцы.
Міліцэйскі патруль прыехаў, калі жанчына ўжо з’ехала на аўтобусе. Інфармацыі пра яе не паступіла ні з аўтобусных паркаў, ні з бальніцы хуткай дапамогі.