Пілот эмірацкай авіякампаніі Etihad Airways памёр падчас выканання рэйса з Абу-Дабі ў Амстэрдам, паведамляе выданне Gulf News. У выніку самалёту прыйшлося памяняць курс і тэрмінова прызямліцца ў Кувейце.

Як заявілі ў авіякампаніі, лайнер паспяхова сеў у Кувейце, дзе на борт адразу накіравалі групу медыкаў, аднак пілота было ўжо не ўратаваць.

«Etihad Airways з жалем паведамляе пра смерць на борце рэйса EY 927, які выконвае службу грузавых перавозак з Абу-Дабі ў Амстэрдам», — паведамілі ў авіякампаніі. Прычына смерці пілота не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0