45-гадовага мінчука абвінавачваюць у разбэшчванні і здзяйсненні гвалтоўных сэксуальных дзеянняў у дачыненні да малалетняга дзіцяці. Ахвярай педафіла стала 6-гадовая дзяўчынка. Пра гэта TUT.BY распавялі ў пракуратуры Мінскага раёна.
3 чэрвеня гэтага года абвінавачваны, знаходзячыся ў адной кватэры з дзяўчынкай, дэманстраваў ёй свае палавыя органы. А праз два тыдні на дачы ў Мінскім раёне мужчына схапіў дзіця і, нягледзячы на пратэсты 6-гадовай дзяўчынкі, утрымліваючы за твар і шыю, здзейсніў з ёй «іншыя дзеянні сэксуальнага характару».
Мужчыну выстаўленае абвінавачванне па двух артыкулах — па ч. 1 арт. 169 (Распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) і па ч. 3 арт. 167 (Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелай з прымяненнем гвалту ў дачыненні да заведама малалетняй) КК Беларусі. Яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
«Абвінавачаны прызнаў віну часткова», — распавяла памочнік пракурора па Мінскім раёне Марына Фанкоўская.
У ведамстве таксама адзначылі, што 45-гадовы мужчына працаваў на адным са сталічных заводаў. Раней судзімы не быў.
Абвінавачаны заключаны пад варту, крымінальная справа накіраваная ў суд.