У Лёзне вынесены прысуд па справе аб згвалтаванні васьмігадовай дзяўчынкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога суда.

Сёння судом Лёзненскага раёна ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд па абвінавачванні 45-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара Лёзна ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166 КК (згвалтаванне) і ч. 1 ст. 366 КК (гвалт у дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму. У адпаведнасці з ч. 7 арт. 57 КК Беларусі першыя 5 гадоў злачынец будзе адбываць у турме.

На карысць пацярпелай у лік матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды, прычыненай злачынствам, спагнана 13,5 тысяч рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Мужчына быў затрыманы па падазрэнні ў тым, што каля гадзіны ночы 4 чэрвеня напаў на 8-гадовую дзяўчынку па месцы яе жыхарства і згвалціў. Абвінавачаны нідзе не працуе і знаходзіцца на прэвентыўным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Раней ён ужо быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за згвалтаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0