Галерэя Б. і часопіс «Дзеяслоў» запрашаюць 26 траўня а 18-й гадзіне ў малую залю Дому літаратара (вул. Фрунзэ, 5) на прэзэнтацыю кнігаў паэзіі:

«Вершnick» Анатоля Івашчанкі й «Вышэй за паўночны вецер» Марыі Барадзіной.

Імпрэзу будуць весьці Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч.

У паэтычным джэм-сэйшыне возьмуць удзел Андрэй Адамовіч, Віка Трэнас, Жана Капуста, Ігар Бабкоў, Тацяна Нядбай, Уладзя Лянкевіч, Усевалад Сьцебурака, прывід Цемрыка Велета.

Выступяць таксама Барыс Пятровіч, Кася Камоцкая ды Ўладзімір Някляеў.

Музыкі з гурту «ДжамБіБум» пацешаць гледачоў этнічнай музыкай.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0