Супрацоўнікамі УБЭП сталіцы сумесна з калегамі з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мiнску ўстаноўлены асобы, якія прадавалі білеты і білетныя пакеты на матчы групавога раўнду Лігі Еўропы, паведамляе прэс-служба міліцыі

27 верасня на праспекце Пераможцаў затрыманы студэнт ВНУ, які прадаваў без адпаведнага дазволу два квіткі па 70 рублёў за кожны (пры намінальным кошце па 35 рублёў). У гэты ж дзень на вуліцы Ленінградскай затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, які таксама без адпаведнага дазволу прадаваў чатыры білеты па 100 рублёў за кожны (пры намінальным кошце па 35 рублёў за кожны).

28 верасня на вуліцы Прытыцкага затрыманая жанчына, што прадавала тры білетныя пакеты на матчы Лігі Еўропы па 150 рублёў за кожны (пры намінальным кошце па 105 рублёў за кожны).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна