***
Неба зрываецца долу — блакітныя коні
ў яблыках белых аблокаў
скубуць пахкі вецер…
Я прысвячаю табе маё ўсё —
маё сёння:
без-цябе-вуліцаў мыліцы,
памяці шчэцце.
Я прысвячаю табе будняў дробнае проса.
Мне ж — сотні жыццяў стаяць на зямным падаконні,
слухаючы,
як зрываюцца долу нябёсы —
ў яблыках белых аблокаў блакітныя коні…
0
0
0
0
0
0