Крычаўскія следчыя высвятляюць абставіны ўзгарання аўтамабіля і смерці мужчыны, паведамілі ва УСК па Магілёўскай вобласці.
sk.gov.by
24 верасня ў лясным масіве на беразе ракі Сож паблізу вёскі Паклады адбылося ўзгаранне «Сітраена». У знішчанай агнём машыне знойдзенае абгарэлае цела мужчыны.
Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Высветленая асоба загінулага — ім аказаўся жыхар Клімавічаў 1966 года нараджэння. Сваякі паведамілі, што мужчына паехаў на рыбалку. Застаўшыся начаваць, размясціўся ў машыне разам са сваім сабакам. Раніцай згарэлую машыну выявіў рыбак, які праходзіў міма.
Пасля правядзення судова-медыцынскага даследавання трупа эксперты выявілі, што ў ачагу пажару мужчына быў яшчэ жывы. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што адной з прычын смерці мужчыны можа з'яўляцца атручэнне вокісам вугляроду. Найбольш імаверна, загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, курыў і заснуў, а непагашаная цыгарэта стала прычынай узгарання аўтамабіля. Канчатковыя прычыны здарэння будуць устаноўленыя пасля правядзення судова-экспертных даследаванняў.
Па дадзеным факце Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, па выніках якой будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.