На матчы групавога этапа Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Арсеналам», што праходзіў на «Барысаў-Арэне», на поле выскачыў заўзятар з Пагоняй на грудзях і бел-чырвона-белым сцягам у руках. Хлопца затрымала ахова, але ён паспеў назваць сваё імя журналістам.

фота Максіма Пушкіна

фота Максіма Пушкіна

Хлопца зваць Аляксандр Вянгерскі. Яму 26 гадоў, родам ён з Вілейкі.

фота з фэйсбука Аляксандра Вянгерскага.

фота з фэйсбука Аляксандра Вянгерскага.

«Ён жыве то ў Мінску, то дома, у Вілейцы. Часам прападае на пару месяцаў у сталіцы. У свой час скончыў курсы — вучыўся на праграміста. Вышэйшай адукацыі не мае», — распавёў «Нашай Ніве» Андрэй, родны брат Аляксандра.

Аляксандр са звычайнай сям’і — маці ўсё жыццё працуе на рынку ў Вілейцы, гандлюе мясам. Бацькі няма. Айчым, які вырасціў Аляксандра з братам, працуе вальшчыкам лесу. Андрэй, брат, працуе на польскую кампанію — ён дальнабой.

заўтра будзе спякота #FCBATEBORISOV-ARSENAL F.C

Публикация от Александр Венгерский (@venger1991)

Раней Аляксандр займаўся спортам — веславаннем — але ў яго адна нага трохі карацейшая за другую, таму яму не далі спартыўны разрад. Інваліднасць таксама не далі.

«Ён апошнія два гады пачаў цікавіцца палітыкай, на мітынгі хадзіць. Удзельнічаў у мітынгу супраць вучэнняў «Захад-2017», — кажа брат Аляксандра. — Пра тое, што хоча выбегчы на поле са сцягам, даўно казаў, шукаў, з кім гэта можна зрабіць».

3 ліпеня. День Незалежнасці, Ніна Багінская

Публикация от Александр Венгерский (@venger1991)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?