Следчыя высвятляюць абставіны смерці двух дзяцей і іх маці пасля хатніх родаў у Беразіне, паведамляе прэс-служба СК.
Увечары 28 верасня ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы з крывацёкам была шпіталізавана 29-гадовая жанчына.
Яе ў цяжкім стане пабачыла сваячка і паведаміла ў хуткую. На месца скіравалася медыцынская брыгада і ў прымусовым парадку даставіла ў шпіталь — жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі. Падчас абследавання пацыенткі ў рэанімацыйным аддзяленні медработнікі выявілі сляды нядаўніх родаў. Праз некалькі гадзін жанчына памерла ў бальніцы.
Дадому да парадзіхі адправілася следча-аператыўная група. Група пабачыла ў ванным пакоі дзвюх нованароджаных дзяўчынак без прыкмет жыцця. Устаноўлена, што жанчына хавала сваё становішча і не была на ўліку па цяжарнасці і родах. Яна і нарадзіла дома дзвюх дзяўчынак.
Следчыя апытваюць сваякоў, суседзяў, збіраюць матэрыял, які характарызуе сям'ю. Жанчына жыла разам з мужам і шасцігадовым сынам.
Муж заявіў следчым, што пра цяжарнасць жонкі не ведаў. Калі яна нараджала, яго і сына ў кватэры не было.
Каментары