Відэа, дзе Мікалай Аляксейчык са сваёй падушкай і коўдрай спрабуе паспаць на лаве, у грамадскім транспарце, на дарозе ды ў крамах з’явілася днямі на яго ютуб-канале.
Мікалай называе сябе пранкерам. Свой першы ролік у хуліганскім стылі ён апублікаваў яшчэ год таму: на відэа ён нястрымана танчыць у натоўпе людзей, якія спакойна слухаюць індуісцкую мантру.
Калі летам 2016 года ў Беларусі адбылася дэнамінацыя, ён паспрабаваў расплаціцца ў кавярні зялёнымі лісцікамі замест грошай і таксама зняў гэта на камеру.
Цяпер Мікалай абяцае, што больш доўгіх перапынкаў у яго творчасці не будзе, таму хутка мы з вамі можам стаць героямі яго новага розыгрышу.
Чытайце таксама:
Каментары