Віцэ‑прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў зь міністрам эканомікі Польшчы, віцэ‑прэм’ерам Вальдэмарам Паўлякам абмеркавалі пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковых гандлёва‑эканамічных стасункаў.

Сустрэча адбылася ў рамках XVIII Эканамічнага форуму, што праходзіць ў куротным мястэчку Крыніца на поўдні Польшчы (г.зв. цэнтральэўрапейскі Давос).

Падчас сустрэчы Кабякоў і Паўляк адзначылі ўзаемны рост беларуска‑польскага гандлёвага абмену.

Так, двухбаковы зварот у студзені — ліпені вырас на 70 % у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў $1773,6 млн. Беларускі экспарт у Польшчу вырас на 88,4% да $1147,3 млн., імпарт — на 44,2% до $626,2 млн.

Таксама адбылася кароткая гутарка Андрэя Кабякова з прэм’ер‑міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Падчас размовы палітыкі абмяняліся думкамі пра стан двухбаковых гандлёва‑эканамічных стасункаў.

Андрэй Кабякоў выступіў таксама на пленарнай сэсіі «Эўрапейскія дылемы. Цэнтральная Эўропа: партнёр ці статыст».

У складзе беларускай дэлегацыі, што бярэ ўдзел у форуме, намесьнікі міністраў замежных спраў, эканомікі, энэргетыкі, пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Саўчанка.

На форуме таксама прысутнічаюць прадстаўнікі і кіраўнікі «Белэнэрга», «Белтрансгаз», «Белнафтахім», «Белтэлекам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?