Міністр культуры Юрый Бондар неадназначна выказаўся пра дубляж фільмаў на беларускую мову, які ажыццяўляецца прыватнай ініцыятывай.

«Гэта здорава, гэта нармальны рух, але не ведаю, наколькі гэта мусіць набываць дзяржаўны маштаб. Гэтым паспяхова займаюцца прыватныя студыі. Хоць існуе другі бок: ці маем мы права ўмешвацца ў творчую ідэю стваральніка фільма?», — заявіў ён у эфіры тэлеканале СТБ.

Адзначым, што міністр даваў інтэрв'ю на рускай мове.

Дэпутат, пісьменнік, «Казанова» — пяць фактаў пра новага міністра культуры Юрыя Бондара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?