Старшыня РАА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка станоўча адрэагаваў на прапанову ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі 2011 году.
Прапанова прагучала 8 верасьня ў Менску падчас форуму «Да пэрспэктывы прадпрымальнікаў — разам з РАА «Пэрспэктыва»: 5 гадоў зь мінулага, каб жыць у будучыні». Паводле чальцоў аб’ядананьня, Анатоль Шумчанка стане дастойным кандыдатам ад «соцен тысячаў прадпрымльнікаў».
Камэнтуючы гэтую ініцыятыву, лідэр «Пэрспэктывы» адзначыў:
«Я б хацеў узяць удзел у выбарах. Які жаўнер ня марыць стаць генэралам. Калі ў мяне будзе таксама атрымлівацца абараняць інтарэсы прадпрымальнікаў, то чаму не. Мы расьцем разам, робім адну справу. І, магчыма, з часам прыйдзем да больш глябальных пераменаў».
У 2011 годзе Анатолю Шумчанку споўніцца 36 гадоў, што дазваляе яму балятавацца на пасаду кіраўніка краіны.