AP

AP

Нобелеўскі камітэт пастанавіў, што палову прэміі атрымае Вайс, іншая палова дастанецца Бэрышу і Торну. Усе навукоўцы працуюць у навуковых цэнтрах ЗША. Яны таксама ўзнагароджаны за свой уклад у развіццё дэтэктара лазерна-інтэрфераметрычнай гравітацыйна-хвалевай абсерваторыі (LIGO), які ў 2015 годзе выявіў гравітацыйныя хвалі. У гэтым праекце ўдзельнічаюць каля 1 тысячы навукоўцаў з больш чым 20 краін. Уручэнне прэміі адбудзецца ў снежні.

«Хвалі, прадказаныя Альбертам Эйнштэйнам сто гадоў таму, адбыліся ад сутыкнення двух чорных дзірак. Спатрэбілася больш за 1,3 млрд гадоў, каб хвалі дайшлі да дэтэктара LIGO у ЗША», - гаворыцца ў рэлізе Нобелеўскага камітэта.

Праект LIGO складаецца з дзвюх абсерваторый (у Лівінгстане, Луізіяна, і ў Хэнфардзе, штат Вашынгтон). Абсерваторыі знаходзяцца прыкладна за 3 тыс. кіламетры адна ад адной.

У сярэдзіне 1970-х гадоў Райнэр Вайс на базе Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT) стварыў прататып лазернага інтэрфераметра з нізкім узроўнем шумоў. Прататыпы аналагічных інтэрфераметраў былі таксама створаны ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце Кіпам Торнам.

Торн вядомы таксама сваім супрацоўніцтвам з рэжысёрам Крыстаферам Ноланам, з якім разам працаваў над стварэннем фільма «Інтэрстэлар». Ідэю стварэння фільма, у аснову сюжэту якога былі пакладзены сучасныя фізічныя тэорыі, Торн яшчэ ў сярэдзіне 2000-х гадоў абмяркоўваў са Стывенам Спілбергам, аднак затым той адмовіўся ад працягу праекта, а Нолан дамовіўся з Торнам, што той зойме ў камандзе «Інтэрстэлара» пасады навуковага кансультанта і выканаўчага прадзюсара.

Сваю задачу Торн апісваў так: «Па-першае, каб нішто не парушала асноўных законаў фізікі. Па-другое, каб нават самыя дзікія выдумкі ўсё-такі мелі ў сваёй аснове навуку, а не хворае ўяўленне сцэнарыста».

Торн кансультаваў стваральнікаў візуальных эфектаў «Інтэрстэлара» і менавіта дзякуючы яго разлікам (на ўвасабленне якіх у «карцінку» спецыялістам спатрэбілася больш за сто гадзін працы, а агульны аб'ём дадзеных перавысіў 800 тэрабайт) чорная дзірка Гарганцюа ў фільме атрымала зіхотлівы акрэцыйны дыск, прычым, па думку шэрагу навукоўцаў, менавіта такі (або амаль такі) якім і павінна валодаць сапраўдная чорная дзірка. Дарэчы, Кінаакадэмія таксама высока ацаніла працу - менавіта за візуальныя эфекты «Інтэрстэлар» атрымаў свой адзіны «Оскар».

У выніковым варыянце «Інтэрстэлара» пазней знаходзілі некаторыя недакладнасці, аднак большасць навукоўцаў сыходзілася на тым, што з'явы ў фільме паказаны з нябачанай раней навуковай дакладнасцю.

Фізік Міціа Каку казаў, што «Інтэрстэлар» задае «залаты стандарт для навукова-фантастычных фільмаў» на многія гады наперад. Сам Торн пазней казаў, што найбольшай вольнасцю з пункту гледжання ў фільме сталі ледзяныя аблокі на адной з наведаных астранаўтамі планет.

Сума Нобелеўскай прэміі ў 2017 годзе складае 9 млн шведскіх крон ($ 1,1 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?