У Іванаўскай вобласці Расіі скончаны судовы працэс над двума жыхарамі вобласці, якія ў жніўні летась забілі грамадзяніна Беларусі.
Спрэчка разгарэлася ў вёсцы Благавешчанье Лухскага раёна. Прычынай для яе стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.
Спачатку вяскоўцы проста збілі на горкі яблык мужчыну. А потым на матацыкле ІЖ «Планета» павезлі п’янага беларуса ў суседнюю нежылую вёску, дзе зноў пачалі збіваць.
Толькі пасля гэтага ў зламыснікаў нарадзілася ідэя ўтапіць ахвяру ў балоце, якое знаходзілася за два кіламетры ад Благавешчанья.
Яны аднеслі беларуса на мелкаводдзе і пачалі ўтрымліваць цела пад вадой. Адзін трымаў за ногі, іншы — за галаву. У выніку беларус памёр.
Кожны з забойцаў асуджаны да 15 гадоў зняволення.
Каментары