Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што прэзідэнцкі мандат быў дадзены яму Богам, паведамляе Newsmaker.

Па словах Дадона, аб «богаабранасці» яму паведаміў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. «Ведаеце, Патрыярх Кірыл сказаў мне ў самым пачатку мандата: «Спадар прэзідэнт, гэты мандат быў дадзены Госпадам»», — распавёў Дадон.

У канцы верасня стала вядома, што партыя сацыялістаў Малдовы пачала збор подпісаў пад петыцыяй аб правядзенні нацыянальнага рэферэндуму па пераходзе краіны ад парламенцкай да прэзідэнцкай формы праўлення. Раней на спецыяльным пасяджэнні парламента Малдовы фракцыя лібералаў прапанавала адхіліць ад пасады Дадона і правесці рэферэндум аб яго адстаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0