Reuters.com
Кароль Іспаніі Філіп VI не прызнаў правядзенне рэферэндуму аб статусе Каталоніі, паведамляе El Pais. Пра гэта ён сказаў у тэлевізійным выступе праз два дні пасля галасавання на тэрыторыі аўтаноміі.
Паводле яго слоў, жэнералітат (урад) Каталоніі праводзіў рэферэндум незаконна і сваімі дзеяннямі яны парушылі дэмакратычныя прынцыпы з мэтай «разбурыць адзінства Іспаніі».
«Яны прынялі рашэнні, якія сістэматычна парушалі правілы, выказваючы пагарду да ўладаў краіны, якіх яны прадстаўляюць у Каталоніі», — падкрэсліў кароль.
Філіп VI дадаў, што ўлады аўтаноміі парушылі і канстытуцыю Іспаніі, і закон аб аўтаноміі Каталоніі.