Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, на большай частцы Віцебскай, Гродзенскай абласцей, на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі на глебе замаразкі ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 7—13°C.

У Мінску 12 верасня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 9—11°C.

У наступныя двое сутак, 13—14 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 13 верасня і ноччу 14‑га месцамі, а днём у нядзелю па паўднёвым усходзе, кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1 —7°C, месцамі на глебе замаразкі ад 0 да мінус 2°C; днём 13 верасня плюс 5—12°C, 14 верасня плюс 7—12°C.

У Мінску 13 верасня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°C, днём плюс 6—8°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?