ВУП на душу насельніцтва складае ва Ўкраіне толькі 65 % ад беларускага, і разрыў павялічваецца. Сёлета тэмпы росту ўкраінскай эканомікі складаюць 6,5% проці 10% у Беларусі.
Горш выглядаюць і іншыя паказчык. За пэрыяд з чэрвеня 2007 да траўня 2008 г. спажывецкія цэны ва Ўкраіне вырасьлі на 31 % - гэта найвышэйшы паказчык у Эўропе.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю ў I паўгодзьдзі 2008 г. склала 7,2 млрд даляраў (у Беларусі - 1,8 млрд).
Ключавы ўкраінскі фондавы індэкс ПФТС за год зьнізіўся з 1177 да 499.

Эканамісты вінавацяць у нэгатыўных працэсах ня толькі каньюнктуру і рост цэнаў на расейскі газ, але і палітычную чахарду ў Кіеве і карупцыю на ўсіх эшэлёнах улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?