Заснавальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнер памёр у выніку спынення сэрца. Пра гэта паведамляе партал The Blast са спасылкай на заключэнне аб смерці.

Reuters

Акрамя таго, у заключэнні ў якасці прычыны пазначаная лёгачная недастатковасць. У апошнія некалькі дзён Хефнер пакутаваў ад кішачнай палачкі і заражэння крыві.

У дзень смерці Хефнера стала вядома, што яго жонка Крыстал Харыс не атрымае ў спадчыну маёмасці памерлага мужа. Паводле завяшчання, грошы пяройдуць яго дзецям — Крысці, Дэвіду, Марстану і Куперу, яшчэ частка будзе пералічаная Універсітэту Паўднёвай Каліфорніі і некалькім дабрачынным арганізацыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0