Стала вядома, што Кейт Уінслет сыграе ў працягу «Аватара». Пра гэта распавёў рэжысёр кінастужкі Джэймс Кэмеран. Дарэчы, ён ужо працаваў з актрысай ў «Тытаніку» — і, як вядома, праект аказаўся неймаверна паспяховым. Ён таксама распавёў, што ўжо даўно разважаў над яшчэ адной сумеснай працай з Кейт Уінслет. І толькі цяпер яму ўдалося знайсці для яе прыдатную ролю ў сваёй карціне.

Пакуль вядомае толькі імя персанажа Уінслет — Ронал. Больш нічога пра героя другой часткі «Аватара» не вядома.

Здымкі працягу самай касавай кінастужкі ў гісторыі ўжо стартавалі. Другая частка «Аватара» з'явіцца на экранах толькі 18 кастрычніка 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0